PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5838
22 апреля 2024

Усталяваць лаўкі і сметніцу на тэрыторыі скейтпарка ў Лагойску

У г. Лагойску на тэрыторыі скейт парка адсутнічаюць лаўкі і сметніцы.
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

У 2022 годзе ў г. Лагойску адчыніўся скейт парк. На тэрыторыі парка адсутнічаюць лаўкі і сметніцы, што робіць нязручным працяглае баўленне часу на пляцоўцы, пераапрананне, падрыхтоўку і адпачынак падчас трэніровак.

Пасля двух год эксплуатацыі некаторым элементам патрабуецца бягучы рамонт.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-3 «Аб месным кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліке Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць добраўпарадкаванне.

Просім:

1) Правесці агляд канструкцый і пацвердзіць іх бяспечнасць для выкарыстання па прызначэнні;

2) Па выніках агляду правесці бягучы рамонт пэўных элементаў скейт парка, якія не адпавядаюць першапачатковаму праекту;

3) Усталяваць некалькі лавак;

4) Усталяваць сметніцу адпаведнага аб’ёма і распрацаваць схему яе рэгулярнай ачысткі;

5) Пры немагчымасці ўсталявання лавак у 2024 годзе – уключыць дадзенае мерапрыемства ў план добраўпарадкавання Лагойскага раёна на 2025 год.

Читать далее: