PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5837
21 апреля 2024

Правядзенне дарожных работ без прыняцце мер бяспекі для ўдзельнікаў дарожнага руху

Больш за дзесяць чалавек знаходзяцца на праезджай часткі вуліцы Савецкая. Працаўнікі не маюць на сабе сігнальных камізэлек, месца дарожных работ не абазначана ніякім чынам.
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

18 красавіка 2024 года ў тэлеграм канале «Лагойская манюка» (https://t.me/logoysknews) быў апублікаваны пост пра выкананне работ па добраўпарадкаванню г. Лагойска. Згодна з апублікаванай інфармацыяй, супрацоўнікі Лагойскага райвыканкама і Лагойскага ваенкамата фарбавалі бардзюры на вуліцах Савецкай і Харчанкі.

На апублікаваных фотаздымках і відэа больш за дзесяць чалавек знаходзяцца на праезджай часткі вуліцы Савецкая. Працаўнікі не маюць на сабе сігнальных камізэлек, месца дарожных работ не абазначана ніякім чынам. Самі працаўнікі з'яўляюцца перашкодай для дарожнага руху – на апублікаваным відэа бачна, што праязджаючыя аўтамабілі вымушаны здзяйсняць абʼезд з выездам на супрацьлеглую паласу руху.

Мы лічым, што падчас дадзеных дарожных работ працаўнікі Лагойскага райвыканкама і Лагойскага ваенкамата знаходзіліся ў небяспецы. Таксама небяспецы падвяргаліся ўдзельнікі дарожнага руха.

Просім:

 - правесці праверку дадзенага факта правядзення дарожных работ без адпаведных мераў бяспекі і стварэння патэнцыйна аварыйнай сітуацыі на вуліцах Харчанкі і Савецкая падчас іх правядзення. 

- даць ацэнку дадзенаму факту і прыняць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Читать далее: