Добраўпарадкаванне сквера на бульвары Юнацтва (г.Мазыр)
получен
Адресат:
- Мозырский райисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 5 июня 2022. Читать ответ
Сквер "Садружнасць пакаленняў", размешчаны на бульвары Юнацтва (г.Мазыр), знаходзіцца ў нездавальняючым стане:
- усе лаўкі маюць патрэбу ў афарбоўванні;
- на некаторых лаўках дошкі адсутнічаюць, альбо трэснулі;
- урны для смецця сагнутыя, яны іржавыя і ў надпісах, ад якіх неабходна пазбавіцца.
Фота названага сквера прыкладаюцца да звароту.
Згодна з арт.41 і арт.43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь " выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.
У адпаведнасці з п.5 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (зацв. Пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087) добраўпарадкаванне і ўтрыманне тэрыторыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў у мэтах прывядзення тэрыторыі ў стан, прыдатны для эксплуатацыі, стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, фарміравання экалагічна і пожаробезопасной, эстэтычна выразнага асяроддзя пражывання. Згодна з п.5.1. гэтыя правілы датычацца ў тым ліку ўтрымання малых архітэктурных формаў (лавак, скрыняў).
На падставе вышэйсказанага, патрабуем:
- правесці праверку фактаў нездавальняючага стану малых архітэктурных формаў у скверы;
- вылучыць грашовыя сродкі на рамонт названага ў звароце сквера;
- зрабіць у максімальна сціснутыя тэрміны рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных, а таксама тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Пры разглядзе гэтага звароту патрабуем:
- даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п.1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);
- забяспечыць уважлівае і адказнае стаўленне да разгляду гэтага звароту;
- не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п.1 дырэктывы ад 27.12.2006 №2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва").
Читать далее:
-
Замена ограждения моста им.Блохина в Витебске
-
Присвоить Станиславу Шушкевичу звание «Герой Беларуси»
-
За установление памятника и наименование одной из улиц в честь С.С.Шушкевича в Минске
-
Исключить ток-шоу "60 минут" из эфира на территории Беларуси!
-
Обустроить пешеходную дорожку к ТЦ "Максимус" в микрорайоне Сухарево (Минск)
-
Необходимость принятия антикризисных мер в целях недопущения убыточности предприятий строительной отрасли