Змяніць мову надпіса ў гарадскім садзе Брэста.
получен
Адресат:
- Брестский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 2 октября 2019. Читать ответ
У хуткім часе да 1000-годдзя нашага горада плануецца адкрыццё гарадскога парка. На валуне, які ўсталяваны ў парку, замацаваныя словы нават не на рускай мове, як адной з дзяржўных моў, а "Городской садъ".
Згодна з арт. 2 Закона "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" Рэспубліка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі.
Згодна з арт. 2 Кодэкса аб культуры прыярытэт развiцця беларускай нацыянальнай культуры i прызнанне беларускай мовы адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту з’яўляецца адным з прынцыпаў, на якiх грунтуюцца грамадскiя адносiны ў сферы культуры.
Акрамя таго, улічваючы той факт, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай, а гэтак жа тое, што нашай роднай і нацыянальнай мовай з'яўляецца выключна беларуская мова, але пры гэтым ёю валодае малая колькасць беларусаў, просім дэмантаваць надпіс на рускай мове і замяніць яго надпісам на дзяржаўнай мове - беларускай.