PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2135
20 января 2019

Дазволіць пробашчу катэдральнага касцёла Віцебска служыць у Беларусі!

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л. Гуляка адмовіўся працягнуць дазвол на служэнне ў Беларусі пробашчу катэдральнага касцёла ў Віцебску Паўлу Кнурэку - без тлумачэння прычын. Лічым гэта несправядлівасцю, якая нясе шкоду ўсяму нашаму краю!
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, вернікі каталіцкай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску i iншыя грамадзяне, вельмі засмучаныя тым фактам, што нашаму пробашчу кс. Паўлу Кнурэку не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі. Да якой ступені засмучаныя – перадаць словамі вельмі цяжка. Бо кс. Павел Кнурэк – наш духоўны айцец, а што адчуваюць дзеці, калі іх разлучаюць з бацькамі – вядома кожнаму. Роспач, разгубленасць і бездапаможнасць…

Мяркуем, што рашэнне аб непрацягненні дазволу на працу ў нашай краіне, прынятае ў дачыненні да нашага пастыра а. Паўла Кнурэка, занадта жорсткае i ў адносінах да нас, простых вернікаў і грамадзян Рэспублікі Беларусь.

І вельмі прыкра, што гэта адбываецца ў юбілейны для парафіі год, бо сёлета мы адзначаем 20-годдзе кансэкрацыі касцёла Езуса Міласэрнага.

Прызнаемся: мы былі па-сапраўднаму шакаваныя звесткай пра забарону на пастырскае служэнне а. Паўла ў нашай парафіі. Дагэтуль не можам усвядоміць, як магчыма, каб чалавеку, якога ў дзяржаўнай прэсе называлі “збіральнікам скарбаў зямлі беларускай” (абласная газета “Народнае слова” ад 05.12.2012), не далі і надалей служыць гэтай зямлі.

Рашэнне не працягнуць дазвол на служэнне а. Паўла выклікае тым большае здзіўленне, што ў апошнія гады наша дзяржава яскрава дэманструе адкрытасць свету. У 2018 годзе Указам Прэзідэнта быў павялічаны тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі нашай краіны да 1 месяца. І зусім незразумела пры гэтым, чаму чалавек, які больш за 15 гадоў адпрацаваў у Беларусі на ніве духоўнага адраджэння нашай Айчыны, пазбаўляецца права знаходзіцца і служыць на яе тэрыторыі.

Упэўненыя, што такія забароны шкодзяць іміджу ўсёй краіны.

Зазначым таксама, што мы, парафіяне, зусім не ўспрымаем свайго духоўнага айца Паўла Кнурэка як чужаземца… Ксёндз Павел адпраўляў набажэнствы, прамаўляў казанні і размаўляў з людзьмі на добрай беларускай мове. Выдатна ведаў пра нашы праблемы. Жыў нашымі клопатамі. Кожнага абдараў святлом сваёй веры і рабіў усё магчымае, каб не толькі ў парафіі, але ў цэлым у горадзе і краіне панавала атмасфера згоды і любові. Беларусь для яго стала сваёй краінай і, без перабольшвання, другой радзімай.

Мы разумеем палітыку дзяржавы, накіраваную на тое, каб у Беларусі служылі найперш святары-беларусы. Але і гэты аргумент – не супраць а. Паўла Кнурэка, бо з-пад яго крыла за час служэння ў Беларусі выйшла адразу некалькі беларускіх ксяндзоў – ягоных выхаванцаў. У яго сапраўдны святарскі дар. Але гэты чалавек цяпер далёка ад нас…

Мы перакананыя, што для людзей, якія сеюць дабро, любоў і сапраўдную веру, Беларусь павінна заўсёды трымаць дзверы адчыненымі. З таго, што яны раптам зачыняюцца перад кімсьці, вынікае, на наш погляд, толькі шкода ды напружанасць у грамадстве.

Молімся Богу, каб нашыя просьбы былі пачутыя і зразуметыя ўладамі і каб наш духоўны айцец вярнуўся да паствы.

На падставе вышэйзгаданага

ПРОСІМ ВАС:

1) паведаміць нам, з якой прычыны пробашчу парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску кс. Паўлу Кнурэку было адмоўлена ў пастырскім служэнні на тэрыторыі Беларусі, у выніку чаго мы, простыя вернікі, цягам больш як тры месяцы былі пазбаўленыя кантакту са сваім духоўным айцом;

2) перагледзець рашэнне аб непрацягненні дазволу служэння ў Беларусі кс. Паўлу Кнурэку і дазволіць яму вярнуцца ў сваю парафію, даўшы дазвол на служэнне ў нашай краіне.

Читать далее: