PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1145
02 ноября 2017

НЕ ПРАПАГАНДЗЕ СЕПАРАТЫЗМУ І ТЭРАРЫЗМУ

15 лістапада ў Брэсцкім абласным палацы культуры федэрацыі прафсаюзаў Беларусі плануецца канцэрт «Эх, разгуляй!» Віктара Мілько псеўданім "Каліна", які можа прычыніцца да прапаганды сепаратызму і тэрарызму ў Беларусі.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

15 лістапада ў Брэсцкім абласным палацы культуры федэрацыі прафсаюзаў Беларусі плануецца канцэрт Віктара Мілько псеўданім "Каліна" «Эх, разгуляй!», які можа прычыніцца да прапаганды сепаратызму і тэрарызму ў Беларусі.

Творчы і жыццёвы шлях выканаўцы расейскага шансона-Віктара Мілько (Каліны) сведчыць пра ягоную непавагу да нашай краіны, да яе Канстытуцыі. "Каліна" сваёй сумніўнай творчасцю падтрымоўвае сепаратызм і тэрарызм, што супярэчыць мэтам годнага выхавання моладзі ў нашай Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=uyIlupOQl-0

https://www.youtube.com/watch?v=TyI_OjalO4k

https://www.youtube.com/watch?v=IWCPrRnpMCE

У сацыяльных сетках ён дазваляе сабе прыніжаць людзей па нацыянальных і моўных прыкметах, выкарыстоўваючы вульгарныя звароты мовы і нецэнзурную лексіку, называючы некаторых грамадзян Беларусі «недабеларусамі» і г.д.

Віктар Мілько псеўданім "Каліна" неаднаразова наведваў часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, дзе дэманстраваў сваю падтрымку бандфармаванням, фатаграфуючыся з прадстаўнікамі сепаратысцкага руху, маючы на форменным адзенні знакі ўзнагароды і трымаючы зброю ў руках. У так званай ДНР Віктар Мілько атрымаў некалькі ўзнагарод, сярод якіх «Защитник Новороссии» (https://www.youtube.com/watch?v=GCXHispr-Ns).

На падставе вышэй пералічанага просім забараніць канцэрты Віктара Мілько і прадухіліць тым самым распаўсюд прапаганды сепаратызма і тэрарызма на тэрыторыі Беларусі.

Читать далее: